У "Белавія" расказалі пра праблемы ў Санкт-Пецярбургу

У аэрапорце Пулкава

У аэрапорце Пулкава / pulkovoairport.ru

У "Белавія" расказалі, з якімі праблемамі сутыкнуліся пасажыры, якія з Санкт-Пецярбурга ляцелі ў Беларусь. З-за складаных умоў надвор'я (з-за моцнага снегападу) у нядзелю затрымаўся ранішні рэйс у Беларусь (запланаваны вылет у 10:30). У выніку былі аб'яднаныя пасажыры двух рэйсаў (другі — з вылетам у 15:15). Аднак з-за збою ў працы аэрапорта Пулкава ўтварылася чарга на вылет (агулам затрымалі каля паўсотні рэйсаў).

На "аб'яднаны рэйс" на Мінск зарэгістравалі 143 чалавек. У авіякампаніі кажуць, што для тых, хто затрымаўся ў аэрапорце на некалькі гадзін, арганізавалі "гарачае харчаванне і напоі". У выніку рэйс B2 940 прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у 21:35.

Ранішні рэйс у нядзелю з Мінска B2 941 (вылет у 8:17) вымушана вярнуўся ў аэрапорт Мінск "у сувязі з немагчымасцю пасадкі ў Пулкава" (праца аэрапорта аднавілася толькі праз 5 гадзін). Пазней пасажыры гэтага рэйса змаглі паляцець у Санкт-Пецярбург на іншым самалёце. Боінг 737-800 прызямліўся ў Пулкава ў 16:17.

У "Белавія" расказалі пра праблемы ў Санкт-Пецярбургу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі