У Бераставіцкім раёне кіроўца МАЗа не раз’ехаўся з трактарам (фота)
У вёсцы Каменка Бераставіцкага раёна грузавік МАЗ не змог раз’ехацца з трактарам на вузкай вуліцы. Хоць кіроўца МАЗа і стараўся ўзяць правей, каб размінуцца з іншым транспартным сродкам, які ішоў насустрач, усё адно ён урэзаўся кабінай у прычэп трактара.
Прычэп адарваўся і праламаў плот ля жылога дома. А кабіна грузавіка “адчыніла” вароты іншага дома. Кіроўца МАЗа да таго ж не быў прышпілены, таму атрымаў пашкоджанні і быў дастаўлены ў рэанімацыю, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ.