У Берліне над Брандэнбургскай брамай з'явілася беларускае слова "дзякуй"
8 траўня на Брандэнбургскай браме ў Берліне высвецілася слова "дзякуй" на васьмі мовах, у тым ліку і на беларускай. Такім чынам арганізацыя Kulturprojekte Berlin падзяквала ўсім, хто вызваліў Еўропу ад фашыстскай экспансіі.
"Познім вечарам 8 тразня 1945 года капітуляцыя ўступіла ў сілу. Гэтай праекцыяй Берлін хацеў бы праз 75 гадоў падзякваць саюзнікам за вызваленне Еўропы ад нацыянал-сацыялізму", — гаворыцца ў заяве аўтараў акцыі.
Апроч беларускай мовы, на браме з'явілася французская, польская, украінская, руская, англійская, нямецкая і іншыя. Памятаць і быць удзячным можна і без парадаў...
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.