У Берліне праходзіць грандыёзны фестываль святла
Самыя вядомыя будынкі горада, паркі і алеі расфарбавалі ў розныя колеры.
З 13 па 24 кастрычніка ў Берліне ладзіцца нерэальна прыгожы
фестываль святла, калі разам з вулічнымі ліхтарамі пасля заходу сонца
запальваюцца дзясяткі лазерных рознакаляровых ілюмінацый.
Праекцыі
і разнастайная падсветка розных аб’ектаў горада расфарбавала шэры
кастрычнік – ад буйных архітэктурных аб’ектаў, такіх, як Брандэнбургская
брама, і да звычайных дрэваў, так, што кожнае дрэва свяцілася рознымі
колерамі вясёлкі.
Вуліца пад Ліпамі, пляц Аляксандра ды Кугель, ён жа тэлевежа, пераліваюцца рознымі колерамі і асветленыя дадатковымі гіганцкімі промнямі. Таксама святочная падсветка на ўсіх буйных плошчах, архітэктурных помніках і вежах.
Гэты фестываль праходзіць у Берліне штогод. Відовішча неверагодна прыгожае і прыцягальнае.