У БХМД прывезлі пацыента з Акрэсціна: адкрытая ЧМТ, без прытомнасці, на ШВЛ

Дзяніс Кузняцоў / фота з асабістага архіва​
Дзяніс Кузняцоў / фота з асабістага архіва​

У Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі 29 верасня паступіў мужчына з мінскага ізалятара ў завулку Акрэсціна. Пацярпелы — Дзяніс Кузняцоў, яму 41 год.

"Ён ляжыць у нас у рэанімацыі. Прыбыў з Акрэсціна. Стан яго цяжкі, без прытомнасці, на штучнай вентыляцыі лёгкіх", — пацвердзіў Еўрарадыё доктар БХМД на ўмовах ананімнасці.

У тэлеграм-чаце "Белых халатаў" паведамляецца, што ў мужчыны пераломы касцей чэрапа, субдуральные двухбаковыя гематомы, адкрытая чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені, пераломы 2–12 рэбраў справа, гематоракс справа, удар лёгкага, аскольчатыя пераломы правай падуздышнай косці, забрушынная гематома. Па словах дактароў, пры паступленні ім сказалі, што мужчына ўпаў з другога яруса нараў.

В БСМП привезли пациента с Окрестина: открытая ЧМТ, без сознания, на ИВЛ
Анамнез Дзяніса Кузняцова / https://t.me/belsat

Еўрарадыё звязалася з блізкімі Кузняцова. Спачатку яны пацвердзілі, што мужчына трапіў з ізалятара ў бальніцу. Але потым сказалі, што ўдакладнілі інфармацыю — гаворка не пра іх сваяка, а пра яго цёзку.

Ізалятар у завулку Акрэсціна атрымаў сумную вядомасць шмат гадоў таму: ціск на праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі там аказваецца самымі рознымі спосабамі. Удзельнікі пратэстаў 9–12 жніўня, якія дастаўляліся туды, скардзяцца на катаванні з боку сілавікоў.

Заявы па факце прымянення гвалту з боку праваахоўнікаў падалі ў Следчы камітэт больш за 600 чалавек. У пачатку верасня ААН заявіла пра 450 задакументаваных выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі, затрыманымі пасля выбараў 9 жніўня ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі