У бліжэйшыя месяцы “Белсат” пачне трансляцыю ў інтэрнэце

У бліжэйшыя некалькі месяцаў плануецца пачаць інтэрнэт-трансляцыю спадарожнікавага тэлеканала "Белсат". Пра гэта паведаміла дырэктар канала Агнешка Рамашэўская падчас онлайн-канферэнцыі на сайце "Беларускія навіны".
 Нагадаем, 10 снежня пачалося тэставае вяшчанне канала на спадарожніку “Astra”. Са студзеня “Белсат” пачне вяшчаць яшчэ з аднаго спадарожніка — "Sirius".

У сетцы вяшчання канала — інфармацыйная праграма "Аб'ектыў" з навінамі з гарадоў і рэгіёнаў Беларусі і праграма "Беларусы сваімі вачыма і вачыма свету", у якой публіцысты, эксперты і палітыкі будуць каментаваць апошнія падзеі. “Белсат” таксама плануе паказваць мастацкія фільмы і незалежнае дакументальнае кіно, музычныя кліпы, канцэрты, інтэрв'ю з беларускімі музыкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі