У бліжэйшыя выхадныя беларусаў чакае слабы мароз, мокры снег і туман

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

“З 23 па 25 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу. Месцамі туман, слота, слабы галалёд.

Пры гэтым тэмпература паветра крыху панізіцца і ў начны час будзе вагацца ад аднаго да сямі градусаў марозу, а ў дзённы час — ад 4 марозу да 2 цяпла”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі