У БНТУ незаконна выкарыстоўваліся грошы, выдзеленыя на навуку

У БНТУ незаконна выкарыстоўваліся грошы, выдзеленыя на навуку

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб незаконным выкарыстанні бюджэтных сродкаў, выдзеленых на правядзенне навукова-даследчых прац. Паводле следства, чатыры супрацоўнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў 2008-2010 годзе былі кіраўнікамі навуковага калектыву, які выконваў працы ў рамках дзяржаўнай праграмы прыкладных навуковых даследаванняў “Металургія”.

Гэтыя асобы злоўжывалі сваімі службовымі паўнамоцтвамі падчас размеркавання заробкаў членам гэтага калектыву, парушалі парадак складання справаздачных матэрыялаў і дапускалі рэгістрацыю кампутарных праграм на фізічных асобаў з парушэннем стандартаў законнасці. 

У выніку выключнае права ўласнасці БНТУ на вынікі навукова-даследчых працаў было парушанае, а болей за 170 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў выкарысталі не паводле прызначэння.

Падчас следства дапыталі болей за сотню сведкаў  і правялі складаныя экспертызы. На маёмасць фігурантаў справы наклалі арышт на суму болей за 240 мільёнаў рублёў. Траім удзельнікам гэтай карупцыйнай групы выставілі абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. У дачыненні яшчэ аднаго фігуранта крымінальную справу спынілі ў сувязі з яго смерцю.

Справа перададзеная ў суд, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Фота з архіву

 

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі