У Брагіне прызналі факт забойства ветэрынара — яго застрэлілі, калі ён рыбачыў

Фотаробаты падазраваных у забойстве ветэрынара​ / bragin.by
Фотаробаты падазраваных у забойстве ветэрынара​ / bragin.by

У брагінскай раённай газеце "Маяк Палесся" з'явіліся фотаробаты меркаваных забойцаў мясцовага жыхара Сяргея Чамбровіча. Яго цела знайшлі на беразе ракі 9 траўня з агнястрэльнымі раненнямі. Чамбровіч вудзіў рыбу з прыяцелем, калі па іх адкрылі агонь.

"Адзін да смерці, другі — паранены, паспеў уцячы — схавацца і выклікаць дапамогу", — расказалі журналістам людзі, знаёмыя з сітуацыяй. 

Цяпер па падазрэнні ў здзяйсненні забойства шукаюць дваіх мужчын. Абодвум на выгляд каля 30-35 гадоў, рост 175-180 см. Адзін — хударлявы з кароткімі цёмнымі валасамі, другі — мажнога целаскладу, валасы таксама цёмныя, коратка стрыжаныя. На поясе ў другога была кабура.

Мясцовая міліцыя просіць усіх, каму што-небудзь вядома пра названых мужчын, звязацца з РАУС.

Загінулы Сяргей Чамбровіч быў ветэрынарам. Яму было 45 гадоў.

 

В Брагине признали факт убийства ветеринара — его застрелили, когда он рыбачил
Сяргей Чамбровіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі