У Бразіліі масажыст двойчы выратаваў сваю каманду ад гола (відэа)

Ён двойчы выратаваў брам сваёй каманды і ўцёк ад пакарання, піша sovsport.ru. На апошніх хвілінах матчу "Тупі" — "Апарэсідэнсэ" масажыст гасцей не саромеючыся ўстаў у браму і адбіў два ўдары. Пасля гэтага ён пабег ад раз'юшаных гульцоў "Тупі" ў падтрыбуннае памяшканне.



Вынік застаўся ў сіле — лік 2:2 вывеў "Апарэсідэнсэ" ў 1/8 фіналу плэй-оф. Прадстаўнікі "Тупі" спадзяюцца, што ім удасца дамагчыся дыскваліфікацыі саперніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі