У Брэсце аб'явілі інтэрнэт-галасаванне на лепшы лагатып да 1000-годдзя горада
У Брэсце аб'явілі інтэрнэт-галасаванне на лепшы слоган і лагатып да 1000-годдзя горада, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе. Яно праходзіць на сайце гарвыканкама. Карыстальнікі выбіраюць лепшыя з 23 праектаў, іх аўтары атрымаюць прызы.
Галасаванне будзе працягвацца да 17 лютага.