У Брэсце апазіцыянеры гулялі ў стрытбол і пляжны валейбол (фота)
У стрытбол і пляжны валейбол гулялі брэсцкія апазіцыянеры і сябры незалежных прафсаюзаў у суботу. Свабодны прафсаюз, сацыял-дэмакраты “Грамады” і камуністы з ПКБ выйшлі спачатку на баскетбольныя пляцоўкі (на здымку), а паабедзе — на пясок ля Мухаўца. Каманды называліся ў гонар еўрапейскіх краінаў. Былі прадстаўленыя Ісландыя, Кіпр, Нямеччына і Швецыя. Пераможцы атрымалі еўрапейскія вымпелы і значкі.
Трывожная тэндэнцыя: нягледзечы на добрае надвор’е, сёлета прыйшла можа траціна ад леташняй колькасці аматараў "палітычнага" спорту.
Трывожная тэндэнцыя: нягледзечы на добрае надвор’е, сёлета прыйшла можа траціна ад леташняй колькасці аматараў "палітычнага" спорту.