У Брэсце да Анатоля Лябедзькі выйшлі дзесяць міліцыянтаў (фота)
У горадзе праходзіў пікет, на якім збіралі подпісы за рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага гарсавета.
Адным з “кандыдатаў у кандыдаты” з’яўлялася актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Старшыня АГП побач раздаваў інфармацыйныя матэрыялы.
Вось што сказаў Анатоль Лябедзька:
"Дэ-факта для нас стартуе кампанія “За сумленныя выбары”. Мы кажам, што ў выбарах удзел не бярэм, праводзім сваю кампанію. Мэта яе — гэта актуалізацыя пытання, што ўсе нашыя праблемы — сацыяльныя і эканамічныя — завязаныя на свабодныя і сумленныя выбары, якіх няма ў Беларусі. Сёння мы прыехалі і раздаем інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя карупцыі і прывілеям улады, збіраем подпісы за адстаўку ўраду і адмену аўтамабільнай пошліны".
Пікет праводзіўся каля Цэнтральнага ўнівермага. Праз 15 хвілін пасля пачатку акцыі з’явіліся каля дзесяці міліцыянтаў. Удзельнікам пікета прапанавалі разыйсціся, у арганізатараў перапісалі пашпартныя дадзеныя.