У Брэсце фарбуюць дамы, прызначаныя пад знос (фота)

Пра тое, што паступіла каманда прыбраць надпісы, распавялі работнікі жыллёва-эксплуатацыйнай службы.



Графіці ўяўлялі сабою звычайныя крамзолі і закаручкі. Адзін надпіс, у праходзе паміж дамамі, быў тэкставы — ён заклікаў адзначыць свята 25 Сакавіка.



Дамы па вуліцы 17 верасня і па вуліцы Астроўскага належаць інвестару — фірме з грэцкім капіталам. Яна павінна забудаваць гэтую тэрыторыю пасля зносу старых будынкаў. Але зносіць іх інвестар не спяшаецца. Сёлета адзін з дамоў нават згарэў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі