У Брэсце каранавірус выявілі ў дзіцяці

У Брэсце каранавірус выявілі ў дзіцяці

У Брэсце каранавірус выявілі ў дзіцяці, якое паступіла ў прыёмнае аддзяленне дзіцячай абласной лякарні, перадае тэлекампанія "Буг-ТВ".

Дзіця прывезлі ў клініку з падазрэннем на COVID-19 і да атрымання выніку тэсту змясцілі ў бокс у прыёмным аддзяленні. Там дзіця ляжала адно. 

10 красавіка медыкі атрымалі станоўчы тэст, і дзіця перавялі ў інфекцыйнае аддзяленне абласной клінікі.

У каментары журналістам доктар-эпідэміёлаг Брэсцкай дзіцячай абласной лякарні Мары Іванец паведаміла, што кантактамі першага ўзроўню сталі супрацоўнікі клінікі, бо дзіця было ў боксе адно. Усіх медыкаў абследавалі, тэсты ў іх паказалі адмоўны вынік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі