У Брэсце на адно месца ва ўніверсітэце прэтэндавала 53 чалавекі

Пра гэта паведаміла Еўрарадыё адказны сакратар прыёмнай камісіі Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта Надзея Надзеіна: Надзея Надзеіна: – У нас на скарочаны курс навучання на прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, на бясплатную форму,  зафіксаваны быў конкурс 53 чалавекі на месца.
ЕРБ:
– І куды вы іх падзелі?
Надзея Надзеіна:
– На платную форму навучання перапісалі заявы, хто не прайшоў. У нас многа платных месцаў.

Паводле спадарыні Надзеінай, платна ў БрТУ будуць вучыцца каля 75% завочнікаў і каля 50% студэнтаў дзённага аддзялення. Усяго сёлета ў Брэсцкі тэхнічны набралі 2613 чалавек, што на 63 чалавекі меней за леташні набор. Менш набралі платнікаў, на 6 месцаў больш адкрылася на бюджэтнай форме навучання, патлумачыла спадарыня Надзеіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі