У Брэсце назіральніка пасадзілі не ў зале галасавання, а ў суседнім пакоі
Старшыня выбарчай камісіі настойваў на тым, што і ў такіх умовах назіраць за ходам галасавання магчыма.
Пра гэта распавёў каардынатар на выбарах ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек:
"На выбарчым участку №10 па выбарах у Брэсцкі гарадзкі і Брэсцкі абласны савет наш назіральнік не мог назіраць за выбарамі, таму што старшыня выбарчай камісіі вызначыў месца для назірання ў суседнім пакоі. Мы склалі скаргу на імя старшыні выбарчай камісіі. Паколькі на парушэнне не адрэагавалі, мы склалі скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію".
Уладзімір Вуек лічыць, што парушэнне істотнае і з’яўляецца падставай для непрызнання вынікаў выбараў на гэтым участку.
На здымку — выбарчы ўчастак на Глыбоччыне.