У Брэсце "нічыйныя" дарогі знойдуць свайго ўласніка (фота)

Гарадскія ўлады Брэста адказалі на калектыўны зварот жыхароў горада, які датычыў якасці дарог. Чыноўнікі паведамляюць, што шэраг безгаспадарчых праездаў і дарог у адпаведнасці з нарматыўна-прававымі дакумантамі ў 2016 годзе будуць перададзеныя пад адказнасць "Брэсцкага дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства".

Як паведаміў Еўрарадыё актывіст кампаніі "Гавары праўду" Ігар Маслоўскі, упершыню з праблемай яны сутыкнуліся ў 2013 годзе. У межах кампаніі "Тысяча і адна ямка" актывісты патрабавалі рамонту праездаў на некалькіх вуліцах гораду.

Маслоўскі: "Мы прасілі прыцягнуць да адказнасці службовых асобаў. Атрымалі адказ, што дарогі безгаспадарчыя, яны не стаяць на ўліку, не маюць уласніка, таму прыцягнуць да адказнасці няма каго. Адпаведна, яны не фінансуюцца, і нічога з імі не робіцца".

Зараз агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры правяло тэхнічную інвентарызацыю сеткі праездаў па вуліцы Крывашэіна, дзе знаходзіцца сярэдняя школа №10.

Падобная сітуацыя адбывалася і ў мікрараёне Паўднёвы на "нічыйным" праездзе, што злучае вуліцы Ракасоўскага і Жукава. Пасля паўтара года абскарджванняў там усё ж такі зрабілі капітальны рамонт дарогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі