Сэрца не вытрымала: у Брэсце памёр 42-гадовы актывіст Раман Рашэцкі
Раман Рашэцкі / nn.by
4 снежня ў Брэсце памёр актывіст Раман Рашэцкі. 42-гадовага мужчыну жонка знайшла мёртвым у кватэры. У апошнія месяцы Рамана неаднаразова затрымлівалі, перад смерцю апісалі яго маёмасць.
— Раман быў вельмі актыўны, энергічны. Запамінальная асоба, удзельнічаў у пратэставых рухах горада. За гэта яго і садзілі, штрафавалі. Можна сказаць, што апошнім часам ён больш сядзеў, чым на свабодзе быў. Выпусцілі яго два дні таму, — расказвае брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
Вялічкін дадае, што днямі ў Рашэцкага быў суд і яму прызначылі прэвентыўны нагляд. Актывісту забаранілі з'яўляцца ў месцах, дзе праходзяць масавыя мерапрыемствы.
— Літаральна ўчора Раман прыходзіў да нас у офіс апошні раз. Прыйшоў расказаць пра вопіс маёмасці. Упершыню я бачыў яго ў такім прыгнечаным стане, — кажа Вялічкін. — Учора ўсё сышлося неяк нядобра. Думаю, прэсінг у апошнія месяцы і стаў прычынай смерці Рамана. Сэрца не вытрымала. Увечары ўсё было ў парадку, а раніцай яго жонка знайшла мёртвым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.