У Брэсце "Пежо" ўрэзалася ў тралейбус (фота)

У Брэсце "Пежо" ўрэзалася ў тралейбус (фота)

ДТЗ з удзелам "Пежо" і тралейбуса адбылося ў Брэсце зранку 31 кастрычніка, паведамляе gaibrest.by

35-гадовы брастаўчанін ехаў на аўто па вуліцы Маскоўскай ў напрамку ад вуліцы Гродзенскай да вуліцы Медыцынскай. Насупраць АЗС "Беларусьнафта" яго аўтамабіль урэзаўся ў тралейбус маршруту №1, які рухаўся ў спадарожным напрамку. 

Кіроўца "Пежо 206" пры аварыі атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў гарадскую лякарню хуткай дапамогі. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі