У Брэсце прайшла жалобная цырымонія развітання з Алесем Чаркашыным (фота)
У Брэсце ў чацвер прайшла жалобная цырымонія развітання з Алесем Чаркашыным, беларусам, які загінуў на Данбасе. У двары дома, дзе жыў Алесь, 3 верасня сабралося каля сотнi чалавек. Праводзіць Чаркашына ў апошні шлях прыйшлі яго сябры і паплечнікі. Сярод прысутных сустаршыні аркамітэту БХД Павел Севярынец i Георгій Дзмітрук. Міліцыі і людзей у цывільным з відэакамерамі не было бачна.
Пасля развітання, скандуючы "Героі не паміраюць", людзі аднеслі труну ў катафалк, які ад'ехаў у Камяніцу Жыравецкую. Пахаванне адбудзецца на вясковых могілках.
Нагадаем, што Алесь Чаркашын на радзіме ўдзельнічаў у дзейнасці аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". На Данбасе быў капеланам беларускіх байцоў, якія ваююць на баку ўкраінскіх сілавікоў, меў пазыўны "Тарас". 10 жніўня Чаркашын быў цяжка паранены ў баю з прарасійскімі баевікамі і праз некалькі тыдняў памёр у лякарні. Алесю Чаркашыну было 33 гады.