У Брэсце прайшлі "Студзеньскія музычныя вечары" (фота)

У Брэсце прайшлі "Студзеньскія музычныя вечары" (фота)

У Брэсце прайшлі "Студзеньскія музычныя вечары". Адкрыццё фестываля класічнай музыкі адбылося 9 студзеня. Сёлетні фестываль ужо 28-ы па ліку. Цягам чатырох дзён горад наведалі больш за 300 музыкаў з 16 краін. Сярод іх Кітай, Грузія, Расія, Польшча, Літва і ЗША. Упершыню на "вечарах" выступілі музыкі з В'етнама і Бельгіі.

Найбольш чаканым для наведвальнікаў стаў менавіта апошні дзень фестывалю. 12 студзеня канцэрт на сцэне акадэмічнага тэатра драмы і музыкі адбыўся пры поўным аншлагу. Упершыню на фэсце выступіла трыа з Італіі — Дамініко Стасі, Франчэска Тупо, Джавані Калета, а таксама салістка Марыінскага тэатра Марыя Максакава. Акампанаваў ім сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Сасноўскага.

Дарэчы, квіткі на закрыццё "Студзеньскіх музычных вечароў" каштавалі ад 500 да 600 тысячаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі