У Брэсце прайшоў марш анархістаў "супраць дзяржаўнага крадзяжу"

У Брэсце прайшоў марш анархістаў "супраць дзяржаўнага крадзяжу"

У Брэсце прайшоў несанкцыянаваны марш анархістаў "супраць дзяржаўнага крадзяжу". Амаль два дзесяткі маладых людзей, якія хавалі свае твары, зладзілі шэсце ў мікрараёне Кавалёва.

Хлопцы і дзяўчаты ішлі па алеі імя Дмітра Гвішыані, скандуючы лозунгі "Улада нараджае паразітаў!", "Наша рашэнне — самакіраванне!" і іншыя. Яны неслі расцяжку "Улада рабуе народ", а таксама палілі фаеры.

У відэароліку, які з'явіўся ў інтэрнеце 4 сакавіка, сцвярджаецца, што шэсце адбылося 28 лютага пасля 14-й гадзіны. На відэазапісу бачна, што маладыя людзі выйшлі на алею з двара жылога дома каля аптэкі №45 і прайшліся як мінімум да супермаркета "Мікс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі