У Брэсце п'яны расіянін на грузавіку пратараніў паркоўку аўтамабіляў (фота)

Як паведамляе газета "Вечерний Брест", 27-гадовы кіроўца на паркоўцы страціў кантроль над грузавіком MAN. Ён ўрэзаўся ў легкавы аўтамабіль, які зрушыўся з месца і сутыкнуўся з яшчэ адным легкавіком. Пасля гэтага фура не спынілася, а пратараніла плот. Сем пралётаў канструкцыі паваліліся на прыпаркаваныя ў непасрэднай блізкасці чатыры легкавыя машыны.



Агулам у аварыі пацярпелі 7 машын: уласна MAN і 6 легкавікоў. Спачатку кіроўца сцвярджаў, што заснуў за рулём, аднак медыкі ўстанавілі, што дальнабойнік выпіваў. Медыцынскі агляд п'янага кіроўцы паказаў 2,2 праміле ў яго арганізме.



За язду ў нецвярозым выглядзе і ДТЗ кіроўцу аштрафуюць на некалькі мільёнаў рублёў.
 

Фота — vb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі