У Брэсце раварысткі зладзілі велапарад у этна-стылі (фота)
У Брэсце 31 ліпеня раварысткі зладзілі велапарад у этна-стылі. Гэта быў IV велапарад “на шпільках”.
Па словах арганізатара мерапрыемства Ірыны Гібашовай, адрозненнем сёлетняга параду ад папярэдніх стаў дрэс-код: пераважная большасць удзельніц мела этнічныя элементы у аддзенні.
Гібашова: “Абцасы ў нас ніколі не былі абавязковай умовай, бо гэта ўсё ж такі пытанне бяспекі. Аднак кожны велапарад праходзіць пад нейкай тэмай. Тэма сёлетняга параду — этна-стыль. Тэму абралі, бо гэта яскравая магчымасць паказаць сябе, вылучыцца”.
Сёлета ўпершыню велапарад “на шпільках” выйшаў за межы тратуараў. Арганізаваная калона праехалася па праезнай частцы ад ДК прафсаюзаў да парка імя 1 траўня.
Па падліках Еўрарадыё, у мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 чалавек.