У Брэсце скралі металічнага зубра

Металічная скульптура зубра / virtualbrest.ru
Металічная скульптура зубра / virtualbrest.ru

У Брэсце невядомыя скралі металічную скульптуру зубра, паведамляе БЕЛТА.

З заявай у міліцыю звярнуўся 38-гадовы індывідуальны прадпрымальнік. Мужчына расказаў, што быў у ад'ездзе. А пасля вяртання ён пабачыў, што з тэрыторыі прадпрыемства знікла металічная скульптура зубра. Адбылося гэта ўсё 19—20 красавіка.

Прадпрымальнік кажа, што паспеў вырабіць толькі каркас. Даўжыня скульптуры — 3 метры, вышыня — 2,2 метра. Важыць яна 60 кг. Такія скульптуры робяць для дэкору.

Кошт крадзенага ўласнік ацаніў у 800 рублёў.

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі