У Брэсце стала менш забароненых месцаў для збору подпісаў

Брэсцкі гарвыканкам зменшыў колькасць месцаў, дзе забаронена правядзенне пікетаў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Цяпер забароненымі для правядзення такіх акцый з'яўляюцца месцы на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў органаў мясцовага кіравання, тэрыторый арганізацый, што забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы, а таксама жыццядзейнасць насельніцтва. Са спісу выключаныя плошчы Леніна, Свабоды, праспект Машэрава, вуліцы Леніна, Савецкая, Гогаля, Міцкевіча, тэрыторыя мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" і аўтавакзала, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі