У Брэсце страйкуюць амаль усе прадпрымальнікі (фота)
Цалкам закрытыя два рынкі, астатнія працуюць часткова.
Зусім не працуюць вялікі рынак за Цэнтральным універмагам і Варшаўскі рынак. Нават рынак мікрараёна “Кавалёва”, дзе знаходзіцца апорны пункт праўладнай арганізацыі “Белая Русь”, уражвае шэрагамі замкнутых павільёнаў.
Рынак “Стары горад” часткова адчынены. Прадавачкі патлумачылі гэта тым, што гандлююць выключна беларускімі таварамі: текстылем і трыкатажам. Іх праблемы з тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза не закранаюць.
Нагадаем, беларускія прадпрымальнікі праводзяць 27 чэрвеня аднадзённы страйк. Яны пратэстуюць супраць патрабаванняў тэхнічнага рэгламента Мытнага саюзу. У Мінску затрымалі лідара прадпрымальніцкага руху Анатоля Шумчанку.