Ці дапаможа дзяржава ІП-шнікам перажыць каранавірус?

Ці дапаможа дзяржава ІП-шнікам перажыць каранавірус?

Яшчэ 19 сакавіка грамадскае аб’яднанне “Перспектыва” накіравала ліст Савету Міністраў Беларусі з прапановамі — як дзяржава магла б дапамагчы ІП перажыць эканамічны крызіс, выкліканы каранавірусам. Але да сёння ніякага адказу ад урада “Перспектыва” так і не атрымала.


Ці не перабольшваюць ІП-шнікі свае эканамічныя праблемы і ці сапраўды яны звязаныя з каранавірусам? Якой канкрэтна дапамогі яны хочуць ад дзяржавы? Чаму дзяржава павінна дапамагаць выжываць прадпрымальнікам?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі