У Брэсце судзяць расіянку, якая везла праз мяжу больш за 100 кг экстазі

У Брэсце судзяць расіянку, якая везла праз мяжу больш за 100 кг экстазі

Суд Брэсцкага раёна 7 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы супраць расіянкі, якую вінавацяць у спробе перавезці праз мяжу буйную партыю наркотыкаў, паведамляе БЕЛТА. 

Здарэнне адбылося ўвесну 2019 года. 38-гадовая грамадзянка Расіі на аўтамабілі "Крайслер" ехала з Польшчы праз пункт пропуску "Дамачава". Яна перасякала мяжу па "чырвоным" калідоры:жанчына задэкларавала электрасамакат і падлогавы кандыцыянер. 

Аднак пры аглядзе машыны брэсцкія мытнікі і памежнікі знайшлі хованкі, якія адчыняліся з дапамогай электрамагнітнага замка. Там было 100 палімерных упаковак з крышталічным рэчывам бэжавага колеру вагой больш за 100 кг і тры палімерныя брыкеты са спрэсаваным рэчывам карычневага колеру масай каля 550 г.

Экспертыза паказала, што жанчына везла экстазі і гашыш. 

Як падкрэслівае Дзяржаўны мытны камітэт, на момант канфіскацыі гэта была самая буйная партыя наркотыкаў, выяўленая на мяжы за апошнія 25 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі