У Брэсце таксама адкрылі кнігу спачуванняў па ахвярах парыжскіх тэрактаў

У Брэсце таксама адкрылі кнігу спачуванняў па ахвярах парыжскіх тэрактаў

У Ганаровым коснульстве Францыі ў Брэсце адкрытая кніга спачуванняў па ахвярах тэрактаў у Парыжы. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на дыпламатычную ўстанову.

Консульства размяшчаецца на вуліцы Гогаля, 48. Запісы ў кнізе спачуванняў можна пакінуць у панядзелак з 9.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

Раней з'явіліся звесткі, што аналагічная кніга спачуванняў адкрытая сёння ў французскай амбасадзе ў Мінску.

Як паведамлялася. тэракты ў Парыжы адбыліся ў ноч з 13 на 14 лістапада. Паводле апошніх звестак, ад іх загінулі мінімум 132 чалавекі, дапамога спатрэбілася 415 пацярпелым. Каля 80 чалавек знаходзяцца ў лякарнях у крытычным стане.

Фота: vb.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі