У Брэсце выйшаў на волю незалежны журналіст Яўген Скрабец (фота)

Сустрэць Скрабца прыйшлі сябры і журналісты. Пасля вызвалення Яўген Скрабец назваў сваё затрыманне "прэвентыўным":



"Мяркую, што затрымалі ў сувязі з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі. Нагадвае сітуацыю, як гэта было ў 1980-м годзе, калі Алімпіяду праваабаронцаў вывозілі за 101-ы кіламетар ад Масквы. Тое ж самае і тут, мне так падаецца. Звычайна журналістаў не затрымліваюць, але, магчыма, гэта было звязана з маёй грамадзянскай пазіцыяй і былым сяброўствам у "Маладым фронце".



Нагадаем, што 17 траўня Яўгена Скрабца затрымалі ў Брэсце людзі ў цывільным. Яны заявілі, быццам ён падобны да нейкага злачынца. Для высвятлення асобы журналіста прывезлі ў Ленінскі РУУС. Ужо адтуль ён паведаміў праваабаронцам, што на яго складаюць адміністрацыйны пратакол за "лаянку матам у грамадскім месцы". 19 траўня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў Скрабца вінаватым і прысудзіў да адміністрацыйнага арышту.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі