У Брэсце за "экстрэмізм" аштрафавалі ціктокера
У Брэсце за "экстрэмізм" аштрафавалі ціктокера Аляксандра Ф. Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, ён на сваёй старонцы ў TikTok "распаўсюдзіў матэрыялы з дэструктыўнага Telegram-канала, інфармацыйная прадукцыя якога рашэннем суда прызнана экстрэмісцкай". Гарадская пракуратура высветліла гэта "падчас маніторынгу СМІ і сеткі Інтэрнэт". Хлопца аштрафаваў суд Маскоўскага раёна Брэста.
Таксама пракуратура вынесла ціктокеру афіцыйнае папярэджанне. Там падкрэсліваюць, што Аляксандр Ф. — "папулярны брэсцкі блогер", які мае 110 тысяч падпісчыкаў.
Як паведамляе "Наша ніва", штраф склаў 435 рублёў. Блогер збірае грошы, каб яго заплаціць.
Брэсцкі ціктокер вядомы нядаўнім ролікам, дзе ён са слязьмі на вачах прасіў прабачэння ў дзяржбяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.