У Брэсце за прызнанне сям'і "шчаснай" заплацілі $2 тысячы

У Брэсце міліцыя затрымала махлярку. Здарылася гэта пасля звароту да праваахоўнікаў 25-гадовай мясцовай жыхаркі. Яна заявіла, што перадала грошы незнаёмай, якая прадставілася работнікам органаў апекі і папячыцельства. У 2 тысячы долараў "сацработнік" ацаніла сваю ўзнагароду за прызнанне сям'і "шчаснай". Што праўда, пасля перадачы грошай брэстаўчанка засумнявалася ў паўнамоцтвах жанчыны.

Вось што распавяла Еўрарадыё афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова:

"25-гадовай пацярпелай зламысніца пад выглядам работніка органаў апекі і папячыцельства пагражала адабраннем яе малалетніх дзяцей. Для пацверджання таго, што сям'я з'яўляецца шчаснай, патрабавалася
матэрыяльнае ўзнагароджанне. У ходзе разбіральніцтва было ўстаноўлена, што апошняя не з'яўлялася працаўніком органаў апекі і папячыцельства".

32-гадовую падазраваную затрымалі праваахоўнікі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У яе дачыненні распачатая крымінальная справа за махлярства. Зараз з жанчынай працуюць следчыя, якія прымаюць меры, каб вярнуць грошы пацярпелай.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі