У Брэсце затрымалі грамадзянку Таджыкістана, якую шукалі за экстрэмізм

У міжнародным чыгуначным пункце пропуску "Брэст" памежнікі затрымалі грамадзянку Таджыкістана, якая была абвешчаная ў міждзяржаўны вышук.

Жанчыну затрымалі на станцыі "Брэст-Усходні" падчас памежнага кантролю сярод людзей, якія спрабавалі выехаць за мяжу. Дакументы ў 29-гадовай жанчыны былі ў парадку. Тым не менш памежнікі яе затрымалі, бо ў сябе на радзіме таджычка абвешчаная ў вышук за экстрэмісцкую дзейнасць на тэрыторыі сваёй краіны, перадае БЕЛТА.

Жанчыну перадалі транспартнай міліцыі. Цяпер вырашаецца пытанне пра яе экстрадыцыю на радзіму.

Фота — aif.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі