У Брэсце жанчына падманула касіраў у трох крамах запар. Як у яе гэта атрымалася?
"Фокус" трапіў на камеру відэаназірання / 1reg.by
У Брэсце пакупніца падманула прадаўцоў ў трох крамах запар. Вось такі пост пра гэта, які з'явіўся ў адным з спецыялізаваных чатаў для работнікаў рытэйла, публікуе сайт "Першы Рэгіён":
"Хлопцы, трэба папярэдзіць касіраў і старэйшых касіраў. У нас у горадзе з'явілася адна жанчына. За дзень падманула тры крамы: Green на Варшаўцы. "Міла" на Варшаўцы. "Буслік" у ЦУМе. Змяняе знешнасць — парык. Будзьце ўважлівыя. Толькі тое, што вядома, падманула на 300 рублёў. Схема старая".
Адна з падманутых касірак распавяла, як працуе просты і геніяльны фокус, які каштаваў амаль сто рублёў работнікам кожнай крамы:
"Яна пытаецца пачак цыгарэт ці нешта іншае дробнае, паказвае купюру ў 100 рублёў і хавае яе назад у кашалёк, адцягваючы ўвагу манеўрам, што быццам бы збірае ў кашальку манеты для круглай рэшты. Прадавец, убачыўшы купюру, дае здачу са 100 рублёў".
Вы не верыце, што гэта працуе? Глядзіце запіс з камеры відэаназірання:
Крамы звярнуліся з заявамі ў міліцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.