У Брэсце зладзілі паказальны суд за каментар па "справе Зельцэра"

Людзі ў цывільным у кватэры мінчаніна Андрэя Зэльцэра / скрыншот відэа
Людзі ў цывільным у кватэры мінчаніна Андрэя Зэльцэра / скрыншот відэа

Паказальны суд за каментар па "справе Зельцэра" адбыўся ў актавай зале Брэсцкага каледжа прыборабудавання, расказваюць праваабаронцы. Разгляд справы заняў гадзіну. Гледачамі на працэс запрасілі навучэнцаў каледжа. Пасля суда ім яшчэ прачыталі лекцыю пра недапушчэнне супрацьпраўных паводзін.

За абразу прадстаўніка ўлады судзілі жыхара Брэста Сяргея Мыца. Падставай для разгляду справы ў судзе стаў каментар: "Чэл застрэліў бандыта, які ўламіўся ў яго кватэру". У той жа вечар Сяргей выдаліў свой каментар, але яго ўсё роўна затрымалі і змясцілі ў СІЗА. У выніку яго асудзілі на 2,5 года "хіміі". Ён таксама павінен будзе заплаціць штраф у памеры 2240 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі