Па "справе Зельцэра" завершанае расследаванне 57 крымінальных спраў
57 крымінальных спраў накіравалі ў пракуратуру за “дрэнныя” каментары пасля смерці супрацоўніка КДБ. Такую лічбу назвала прэс-служба Следчага камітэта.
Па версіі следчых, падазраваныя “выкарыстоўваючы ў якасці інфанагоды навіны аб гібелі супрацоўніка КДБ, размясцілі паведамленні, якія заклікаюць да варожасці ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў”.
Супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк загінуў у верасні 2021-га. Сілавікі ўварваліся ў кватэру айцішніка Андрэя Зельцэра, які адкрыў па іх агонь. У перастрэлцы загінуў і сам Зельцэр.
За каментары ў сацсетках па выніках гэтых падзей сілавікі затрымалі каля 200 чалавек. Некаторыя людзі ўжо атрымалі прысуды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.