У Брэсце зноў адчыніцца "гарадскі сад"
У Брэсце зноў адчыніцца "гарадскі сад". Пра гэта падчас суботніка заявіў кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама Аляксандар Рагачук. 9 красавіка ён разам са сваімі падначаленымі займаўся расчысткай парка, які знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Леніна. Стары парк не працаваў з сярэдзіны мінулага стагоддзя.
Як сказаў кіраўнік горада, гэта месца з цягам часу прывядуць у парадак і пракладуць сцежкі, каб людзі маглі тут ўвечары прагуляцца, падыхаць свежым паветрам. “Мы не будзем урбанізаваць гэты парк, а пастараемся захаваць яго аўтэнтычнасць”, — сказаў Аляксандр Рагачук.
Плануецца, што за Старым паркам каля ракі будзе пабудаваная канцэртная зала. І дагледжаная зялёная зона будзе ўдала дапаўняць гэтую пляцоўку.
Цяперашняя закінутая зялёная зона ў цэнтры Брэста — гістарычная каштоўнасць горада. Некалі тут быў дагледжаны “Гарадскі сад”. Яго заклалі ў 1835 годзе. Пры польскай уладзе сад называўся паркам Wolnosci, а пры савецкай уладзе ён быў перайменаваны ў парк Свабоды. У канцы 40-х гадоў ХХ стагоддзя парк быў закрыты па невядомых прычынах.