У Брусэлі абмяркоўваюць сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў

Офіс за дэмакратычную Беларусь, Цэнтар еўрапейскіх палітычных даследаванняў і прадстаўніцтва Фонду Адэнаўра праводзяць у Брусэлі "круглы стол" на тэму "Беларусь пасля выбараў: рэвалюцыя, рэформа альбо стагнацыя".

У круглым стале бяруць удзел прадстаўнікі арганізацыяў ЕС і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

У інтэрвію Радыё Свабода адзін з удзельнікаў, старшыня Беларускага Хэльсінскага камітэту Алег Гулак сказаў, што абмяркоўваліся пытанні сітуацыі ў Беларусі і ўзаемаадносінаў Беларусі і Расіі. Па словах Гулака, выглядае, што найбольшую цікавасць выклікае тэма ўзаемаадносінаў з Расіяй, матывацыя, чаму так адбываецца, якая мэта ў бакоў, чаго яны хочуць дамагчыся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі