У Брытаніі па рэчцы плылі 60 тысяч фунтаў стэрлінгаў
Здарэнне адбылося каля горада Сполдынг.
Банкноты ў вадзе заўважыў мужчына, які гуляў са сваім сабакам. Ён адразу ж патэлефанаваў у паліцыю. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, хто мог быць гаспадаром грошай. Калі яго знойдуць, то запатрабуюць доказаў таго, што 60 тысяч фунтаў стэрлінгаў (гэта каля 100 тысяч долараў) ён зарабіў законным шляхам.
Таксама паліцыя хоча даведацца, чаму гаспадар выкінуў іх у рэчку. Як адзначае ВВС, толькі некаторыя купюры пацярпелі, стан большасці банкнотаў задавальняючы.
Фота — 1tv.ru