У Брытаніі сярод кандыдатаў у мэры Бернлі з'явіўся Ісус Хрыстос (фота)

У Брытаніі сярод кандыдатаў у мэры Бернлі з'явіўся Ісус Хрыстос (фота)

У Брытаніі сярод кандыдатаў у мэры Бернлі з'явіўся 77-гадовы Ісус Хрыстос. У 1997 годзе мужчына адмовіўся ад сваіх ранейшых імя і прозвішча — Джон Эдвард Бертуістл. Здарылася гэта пасля таго, як кіроўца аўтобуса змог вылечыць чалавека, які атрымаў сур'ёзную траўму. Мужчына палічыў, што ён — месія.

Кандыдат у мэры яшчэ працуе над сваёй перадвыбарчай праграмай. Але ўжо цяпер заяўляе, што збіраецца ўвесці бясплатныя аўтобусы для пенсіянераў і забараніць тэлебачанне. У яго планах — прапаганда салідарнасці, узаемадапамогі, ён хоча, каб людзі жылі "ў гармоніі са сваім духам". Адзінае, што турбуе Ісуса Хрыста — гэта здароўе, якое ў яго далёка не ідэальнае, піша metro.co.uk.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі