У Брытаніі затрымалі журналіста, які атрымліваў інфармацыю ад Сноўдэна

Ён атрымліваў інфармацыю ад былога супрацоўніка і выкрывальніка амерыканскіх спецслужбаў Эдварда Сноўдэна. Затрыманага дапытвалі амаль дзевяць гадзінаў. Брытанскія ўлады спаслаліся на дадатак 7 Закона аб тэрарызме, які дазваляе службам бяспекі затрымоўваць і дапытваць людзей пры скрыжавперасячэнні межаў.



Міранда вяртаўся на радзіму ў Бразілію з Нямеччыны. У аэрапорце Хітроў яго затрымалі, але адпусцілі, не выставіўшы абвінавачанняў. Тым не менш, брытанскія спецслужбы канфіскавалі мабільнік, ноўтбук і карты памяці Міранды, інфармуе РБК.



28-гадовы бразілец перадаваў звесткі ад Сноўдэна свайму партнёру Глену Грынвалду, карэспандэнту газеты Guardian. Той напісаў шэраг артыкулаў аб праграмах электроннага назірання Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, грунтуючыся на файлах, перададзеных Сноўдэнам.



Фота — maykop.pro

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі