У брытанскім музеі рухаецца статуэтка старажытнаегіпецкага бога (відэа)

Як піша выданне The Daily Mail, вышыня статуэткі бога Асірыса складае каля 25 сантыметраў. Яе вырабілі ў Егіпце амаль 4 тысячы гадоў таму. Знайшлі статуэтку археолагі яшчэ ў даваенны час падчас даследавання месца пахавання фараона (якога менавіта, не паведамляецца), у 1933 годзе экспанат патрапіў у экспазіцыю брытанскага музея.


Увесь гэты час статуэтка Асірыса не прыцягвала да сябе ўвагі нечым незвычайным. І толькі сёлета было заўважана, што яна самастойна паварочваецца на 180 градусаў. Прычым робіць гэта толькі ў дзённыя гадзіны, калі ў музеі ёсць наведвальнікі. Рух статуэткі Асірыса быў зафіксаваны відэакамерай.


Спецыялісты ніяк не могуць патлумачыць гэты "працэс". Затое з'явілася нямала версій пра чарговае "пракляцце фараона".


Нагадаем, Асірыс — гэта бог адраджэння, уладар замагільнага свету ў старажытнаегіпецкай міфалогіі.
 

Фота — Manchester Evening News
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі