У буйной мінскай наркагрупоўцы выкрылі маладую маці

У буйной мінскай наркагрупоўцы выкрылі маладую маці

У Следчым камітэце расследавалі крымінальную справу па распаўсюдніках псіхатропаў. Усяго абвінавачанні выстаўленыя 14 маладым людзям ад 18 да 25 год.

У інтэрнэце групоўка існавала пад наркабрэндам OrigLegal  і кіравала трыма буйнымі інтэрнэт-крамамі, якія ўжо зачыненыя.  

Расследаванне цягнулася блізу 14 месяцаў. У матэрыялах справы аж 94 тамы. А пачалося ўсё са спробы збыту больш як 100 грамаў псіхатропу на тэрыторыі мінскага дзіцячага садка. Падчас следства ўдалося выявіць гэтак званага “мінёра” са складу групоўкі, які разносіў наркотыкі па схованках. Праз яго ў выніку выйшлі на іншых “мінёраў”, пасля — на так званых “адміністратараў”, “аператараў” і гэтак далей.

“У склад групы ўваходзіла дзяўчына 1991 года нараджэння, якая выхоўвала малалетняе дзіця”, — паведамляе Сяргей Гамко, начальнік аддзела ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску.    

Дзейнасць групоўкі пачалася з таго, што два чалавекі зарэгістраваліся на спецыялізаваных рэсурсах, дзе распаўсюджваюць наркотыкі. Там стварылі ўласны раздзел і рэкламавалі дзейнасць інтэрнэт-крамаў. Наркабізнэс імкліва развіваўся.

Спачатку арганізатары самі ўдзельнічалі ў фасоўцы псіхатропаў, потым гэта пачалі рабіць іншыя. Удзельнікі наркагрупоўкі былі перакананыя, што іх дзейнасць ананімная і выйсці на іх немагчыма. Але праваахоўнікі спынілі дзейнасць вялізнай злачыннай арганізацыі такога кшталту.

У Следчым камітэце падкрэсліваюць, што істотную падтрымку ім аказалі аператыўныя супрацоўнікі Дзяржаўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Мінскія наркадылеры шыфравалі інфармацыю, як Эдвард Сноўдэн​

За рэгістрацыю падстаўных кашалькоў для наркадылераў таксама заводзяць справы

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі