У Бярэзіне сілавікі затрымалі мужчыну за тое, што ён здымаў іх на камеру
Пасля гэтага ён апынуўся ў рэанімацыі / ілюстрацыйнае фота Еўрарадыё
У Бярэзіне сілавікі затрымалі мужчыну за тое, што ён здымаў іх на камеру. Пасля гэтага ён апынуўся ў рэанімацыі, піша "Вясна".
Як паведамляюць праабаронцы, супрацоўнікі ДАІ 9 сакавіка правяралі маршруткі на аўтавакзале, а мужчына пачаў іх здымаць. Ён палічыў, што яны паводзяць сябе па-хамску. Як толькі сілавікі ўбачылі тэлефон, яго затрымалі і павезлі ў аддзел.
А ўсяго праз гадзіну мужчына аказаўся ў рэанімацыі з сардэчным прыступам і слядамі збіцця. Цяпер ён знаходзіцца там пад канвоем.
Пацярпелага завуць Уладзімір Панцюх.
Версія інцыдэнту ў сілавікоў такая: нібыта ён у нецвярозым стане распачаў бойку на вакзале, за што і быў затрыманы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.