У Бярозаўскім раёне хочуць скасаваць незаконныя абмежаванні для пікетаў

Абмежаванне для выбарчых пікетаў устанавілі мясцовыя ўлады ў Бярозаўскім раёне. Подпісы нельга збіраць бліжэй за 100 метраў ад будынкаў органаў улады, школ, банкаў і іншых установаў з асаблівым рэжымам аховы. Праваабаронцы спрабуюць аспрэчыць гэтае рашэнне. Вось што распавёў Еўрарадыё адзін з іх, Уладзімір Малей: Малей: "Гэтае рашэнне Бярозаўскага райвыканкама супярэчыць нават Закону аб масавых мерапрыемствах, дзе ўстанаўліваецца адлегласць у 50 метраў. Бярозаўскія дэмакратычныя актывісты Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі напісалі заяву ў суд, у якой абскарджваюць гэтае рашэнне. Я, са свайго боку, звярнуўся ў абласную выбарчую камісію з просьбай паправіць незаконнае рашэнне".

Дарэчы, у Брэсце пасля зваротаў праваабаронцаў ужо адмянілі забарону збіраць подпісы на шэрагу вуліцаў і плошчаў. Сітуацыя выправілася ва ўсёй вобласці, акрамя Бярозаўскага раёна, кажа спадар Малей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі