У Бярозаўскім раёне знайшлі радавое котлішча Ўладзіміра Высоцкага

Бярозаўскі краязнаўца, настаўнік Сялецкай школы Мікалай Пейган, вывучыўшы архіўныя дакументы, выявіў, што продкі актора, паэта і барда Ўладзіміра Высоцкага паходзяць з Сяльца. Мешчанін Шлома Гершавіч у ХІХ стагоддзі перабраўся з Сяльца ў Высокае пад Брэст. Там ён і атрымаў прозвішча Высоцкі.

Сын Шломы Вольф скончыў Люблінскую вучэльню, ажаніўся і пераехаў у Кіеў. там у Вольфа Высоцкага нарадзіўся сын Сямён.

А ўжо 25 студзеня 1938 года пабачыў свет Уладзімір Сямёнавіч Высоцкі — праўнук Шломы Гершавіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі