У Быхаве мужчына з нажом скраў печыва на 3 долары
Здарэнне адбылося раніцай 27 ліпеня ў краме “Цэнтральны”.
70-гадовы раней судзімы мужчына, пагражаючы нажом, адкрыта забраў чатыры пачкі печыва. Пры гэтым сума скрадзенага склала 29 500 рублёў (крыху больш за 3 долары).
Злодзей затрыманы. Яму пагражае да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе сайт магілёўскай міліцыі.
Фота — netbespredelu.ru