У Быхаве сабралі каля 100 удзельнікаў тэрабароны

Мужчын адпусцяць дахаты толькі ў канцы траўня

Мужчын адпусцяць дахаты толькі ў канцы траўня / bykhov.by

7 траўня ў Быхаве сабралі каля 100 удзельнікаў тэрытарыяльнай абароны. Ім абяцаюць, што падчас ваенных збораў яны "ўспомняць баявыя навыкі". Будуць вучыць ахоўваць і абараняць пэўныя ўчасткі і аб'екты на сваёй малой радзіме.

Мерапрыемствы "па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці" працягнуцца больш за тры тыдні. Мужчын адпусцяць дахаты толькі 31 траўня.

Як паведамляе Мінабароны, падобныя зборы ў тыя ж тэрміны праходзяць у Магілёўскім раёне. 

У Быхаве сабралі каля 100 удзельнікаў тэрабароны
У Быхаве сабралі каля 100 удзельнікаў тэрабароны
У Быхаве сабралі каля 100 удзельнікаў тэрабароны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі